Марафон здароўя

09.03.2024

    Разам з вясной да нас прыйшло цудоўнае і прыгожае свята-Сусветны дзень жанчын. З нагоды гэтага свята 9 сакавіка ў нашай школе прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Марафон здароўя”, прысвечаныя  8 Сакавіка. Праграма была вельмі насычанай. У ёй прынялі ўдзел вучні 1-9 класаў. Спаборніцтвы былі накіраваны на выхаванне сяброўскіх адносін паміж вучнямі, уменне ўзаемадзейнічаць у камандзе, развіццю лоўкасці, увагі, рухальных навыкаў, фарміраванню ў вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця. Свята атрымалася забаўным, пакінула шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў, несумненна, прыўнесла ў жыццё школы атмасферу вясенняй радасці і шчасця.