Цели и задачи

Мэты і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2023/2024 навучальны год

 

Мэта:

удасканаленне адукацыйнага працэсу праз забеспячэнне міжпрадметных сувязей, павышэнне якасці прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў-прадметнікаў, фарміраванне асобы будучага актыўнага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін, ажыццяўляць маральны выбар і несці за яго адказнасць.

 

Адзіная метадычная тэма на 2023/2024 навучальны год:

удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучняў сродкамі метадычнай работы

 

Задачы:

1. Забяспечыць далейшы рост якасці адукацыі ў адпаведнасці з запытамі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў і тэндэнцыямі развіцця інфармацыйнага грамадства праз:

  • стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якая забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным школьным стандартам і сацыяльным заказам;
  • стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў спалучэнні сістэмна-дзейнаснага, культуралагічнага, асобасна арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў;
  • павышэнне якасці правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў;
  • арганізацыю ва ўстанове адукацыі сістэмы фандрайзінгавай дзейнасці, накіраванай на фарміраванне дабрачынных паводзін удзельнікаў адукацыйнага працэсу і рэсурснае забеспячэнне якасці адукацыі;
  • удасканальванне сістэмы выяўлення і падтрымкі высокаматываваных і таленавітых навучэнцаў, уключэння іх у творчую і навукова-даследчую дзейнасць.

2. Удасканальваць выхаваўчую прастору, якая садзейнічае выхаванню маральна сталай, духоўна развітай асобы, здольнай усведамляць сваю адказнасць за лёс Айчыны, усяго чалавецтва, навакольнага свету, быць захавальніцай культурнай спадчыны свайго народа праз:

  • фарміраванне ў вучняў разумення важнасці міру і згоды ў грамадстве, усведамлення ролі іх продкаў у дасягненні і захаванні міру на нашай зямлі, гатоўнасці да актыўных стваральных дзеянняў на карысць сваёй Радзімы;
  • фарміраванне ў вучняў пачуцця любові і прыхільнасці да родных мясцін, цікавасці да гісторыі сваёй малой радзімы, павагі да яе традыцый і культуры;
  • фарміраванне сацыяльнай актыўнасці і адказнасці, паважлівага стаўлення да старэйшых, міласэрнасці, а таксама авалоданне навыкамі супрацоўніцтва
  • фарміраванне экалагічнай культуры, уменняў і навыкаў рацыянальнага прыродакарыстання, рэалізацыю сацыяльных праектаў з улікам рэгіянальнага экалагічнага кампанента
  • фарміраванне прасторы даверу, бяспечнай, паспяховай і псіхалагічна камфортнай для атрымання ведаў і развіцця творчых здольнасцей вучняў, прафілактыкі ў іх булінгу і суіцыдальных паводзін;
  • фарміраванне асноў культуры разумовай і фізічнай працы, усведамленне сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці, выпрацоўку працавітасці, ініцыятыўнасці, імкнення да дасягнення высокіх вынікаў
  • фарміраванне ўяўленняў аб правілах бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі дыдактычных гульняў і практыкаванняў;
  • стварэнне ўмоў для паспяховай самарэалізацыі дзіцяці, яго асобаснага росту, фарміравання матывацыі да вучэння, захавання фізічнага і псіхічнага здароўя, сацыяльнай адаптацыі, гарманізацыя ўзаемаадносін паміж педагогамі, вучнямі і бацькамі, своечасовае выяўленне праблем сямейнага выхавання.

3. Удасканальваць падыходы да арганізацыі метадычнага суправаджэння прафесійнага росту педагогаў праз:

  • удасканальванне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, актуалізацыю і паглыбленне ведаў настаўнікаў аб сучасных тэхналогіях навучання, якія спрыяюць развіццю вучэбнай матывацыі;
  • засваенне настаўнікамі спосабаў арганізацыі навучання з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, онлайн ўзаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў;
  • стымуляванне педагогаў да ўдзелу ў інавацыйнай і даследчай дзейнасці, абагульнення і распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту праз сродкм масавай інфармацыі, удзел у канферэнцыях, конкурсах прафесійнага майстэрства;
  • арганізацыю адраснай мэтанакіраванай метадычнай падтрымкі педагогаў па павышэнню кваліфікацыйнай катэгорыі;
  • фарміраванне неабходнасці ў бесперапыннай самаадукацыі педагагічных работнікаў.

4. Стварыць умовы для развіцця і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановыадукацыі, аснашчэння яе сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем шляхам наладжвання сацыяльнага партнёрства, супрацоўніцтва са спонсарамі, выкарыстання пазабюджэтных сродкаў.