Фізкультура і спорт - нашы сябры

11.05.2024

СПРАВАЗДАЧА

аб мерапрыемствах, праведзеных у шосты школьны дзень

у Раёўскай базавай школе Маладзечанскага раёна

(11.05.2024 г.) 

Спартыўныя спаборніцтвы “Фізкультура і спорт – нашы сябры”

Мэта: прыцягваць дзяцей да заняткаў спортам, да вядзення здаровага ладу жыцця.

Задачы:

  1. Развіваць навыкі рухальнай актыўнасці, сілу, спрыт, хуткасць;
  2. Садзейнічаць умацаванню здароўя;
  3. Выхоўваць пачуццё калектывізма, паразумення і сяброўства.

 11.05.2024 г. у нашай школе прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Фізкультура і спорт – нашы сябры”, прысвечаныя  Дню Перамогі. Праграма была вельмі насычанай. У ёй прынялі ўдзел вучні 1-9 класаў. Спаборніцтвы былі накіраваны на выхаванне сяброўскіх адносін паміж вучнямі, уменне ўзаемадзейнічаць у камандзе, развіццю лоўкасці, увагі, рухальных навыкаў, фарміраванню ў вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця. Вучням былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, з мячыкамі, з абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Усе этапы спаборніцтваў праходзілі ў напружанай барацьбе. Спартыўны задор і жаданне дабіцца перамогі  захапілі ўдзельнікаў  настолькі, што яны не заўважалі, што адбываецца вакол.Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. У гэты дзень дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой.Спаборніцтвы дапамаглі дзецям падняць іх спаборніцкі дух.  Мы прызываем ўсіх да здаровага ладу жыцця.Свята атрымалася забаўным, аставіла шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў, несумненна, прыўнесла ў жыццё школы атмасферу вясенняй радасці і шчасця.