Обеспечение дошкольного образования в учреждении

У 2023/2024 навучальным годзе ў дашкольнай установе функцыянуе адна рознаўзроставая група з беларускай мовай навучання, якую наведвае 14 выхаванцаў. У дзіцячым садзе працуюць 1 выхавальнік дашкольнай адукацыі (сярэдняя адукацыя, без катэгорыі), 1 музычны кіраўнік (сярэдняя спецыяльная адукацыя, без катэгорыі) і 1 кіраўнік фізічнага выхавання (вышэйшая адукацыя, першая катэгорыя).

Уся работа ў рознаўзроставай групе вядзецца з выкарыстаннем наступных адукацыйных праграм, методык і тэхналогій: вучэбная праграма дашкольнай адукацыі, тэхналогія фізічнага выхавання В.А.Шышкінай; тэхнологія працэсу алгарытмізацыі матэматычных уяўляленняў дашкольнікаў І.У.Жытко; тэхналогія працэсу навучання грамаце і развіццю мовы ва ўмовах двухмоўя: у беларускамоўных і рускамоўных дашкольных установах па Н.С.Старжынскай; элементы тэхналогіі працэсу выхавання гуманных адносін да прыроды А.А.Петрыкевіч; тэхналогія працэсу музычна-творчага развіцця дашкольнікаў па Л.С. Хадановіч.

Пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі устанаўліваюцца канікулы, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. Агульная працягласць канікул складае 110 дзён: летнія – 90 каляндарных дзён,  зімовыя – 10 каляндарных дзён, вясновыя – 10 каляндарных дзён.

Захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, стварэнне здароўезберагаючай сістэмы ў дашкольнай ўстанове – адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці. Для гэтага калектыў дзіцячага сада мэтанакіравана і сістэматычна праводзіць работу па павышэнні педагагічнага майстэрства, вывучэнні і ўкараненні ў практыку работы новых методык і вопыту калег, выкарыстанні творчага падыходу да выхавання і навучання дзяцей.

Дзіцячы сад працуе:

5 дзён у тыдзень з 7.45 до 18.15. Выхаднымі днямі з’яўляюцца субота, нядзеля і агульнадзяржаўныя святочныя дні. Прыём дзяцей ажыццяўляецца з 8.00 да 8.30. 

Памятайце: своесачовы прыход і адыход дзіцяці – неабходная ўмова правільнай рэалізацыі адукацыйнага працэсу. У выпадку немагчымасці прыходу дзіцяці ў дзіцячы сад па прычыне хваробы ці іншай уважлівай прычыне неабходна абавязкова паведаміць выхавальніку да 8.30.