История, традиции, достижения учреждения образования

З гісторыі Раёўскай школы

  • У 1924 годзе пачынае сваю дзейнасць Раёўская пачатковая школа. На працягу 1942-1944 гадоў заняткі ў школе праводзіліся нерэгулярна. Пасля вызвалення вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе аднавіліся заняткі ў школе.
  • У 1946 годзе школа становіцца сямігадовай. З 1945 па 1955 год заняткі праводзяцца ў спецыяльна пабудаваным будынку і з’ёмных памяшканнях. 31 жніўня 1955 года ўведзены ў эксплуатацыю новы будынак Раёўскай школы. З гэтага часу школа становіцца сярэдняй.
  • З 1 верасня 2010 года школа рэарганізавана ў Раёўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа.
  • 28 чэрвеня 2013 года Маладзечанскім раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне з 1 верасня 2013 года рэарганізаваць ДУА “Раёўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” ў ДУА “Раёўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”.
  • 21 кастрычніка 2022 года Маладзечанскім раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне рэарганізаваць ДУА “Раёўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” ў ДУА "Раёўская базавая школа Маладзечанскага раёна".