Сямейная акадэмія
27.04.2024СПРАВАЗДАЧА
аб мерапрыемствах, праведзеных у шосты школьны дзень
у Раёўскай базавай школе
(27.04.2024)
Сёння вучні і іх бацькі прынялі ўдзел у сямейным свяце «Сямейная акадэмія».
З мэтай развіцця інтэлектуальных здольнасцяў навучэнцаў, фарміравання ў іх патрыятычных пачуццяў, усведамлення дачынення да лёсу сваёй сям'і і была арганізавана гэта мерапрыемства.
Удельнікі падзяліліся на две групы, дзе былі размеркаваны ролі: бабуля ці дзед, бацькі і дзеці.
Першае заданне – намаляваць герб сям'і, гэтым кіраваў бацька.
Для мам прапанавалася крыжаванка, у якой успаміналіся ўсе сваякі з боку маці і бацькі.
Атрымалі заданне і бабулі. Хто лепш за іх расказвае казкі?
Камандам-сем'ям неабходна было скласці сваю казку, выкарыстоўваючы герояў з розных казак. Іншая каманда павіна адгадаць гэтыя казкі і прапанаваць свой варыянт.
Пасля правядзення конкурсаў каманды правялі чаяванне, дзе рэкламіравалі прысмакі, якія рыхтуюць дома да свята.