Здароўе на талерцы

20.04.2024

СПРАВАЗДАЧА

аб мерапрыемствах, праведзеных у шосты школьны дзень

(20.04.2024 г.) 

у Раёўскай базавай школе

Вучні 1-9 класаў прынялі ўдзел у інфармацыйным бюлецені “Здароўе на талерцы”. Мерапрыемства садзейнічала удасканаленню і пашырэнню ведаў вучняў аб здаровым ладзе жыцця, правільным харчаванні; удзельнікі мерапрыемства  знайшлі розніцу паміж прадуктамі, якія найбольш карысныя і неабходны чалавеку. Вучні актуалізавалі веды аб вітамінах па сродка “Талерак здароўя”, самастойна кожны склаў сваю карысную талерку.  Праз разнаўзроўневыя заданні у вучняў было сфарміравана уяўленне пра сняданак, абедзе, вячэру як абавязковую кампаненце штодзённага рацыёну харчавання. Гульня ў групах  садзейнічала развіццю творчых, камунікатыўных здольнасцей вучняў; пазнавальнай цікавасці, умення параўноўваць, абагульняць, рабіць высновы. Інфармацыйны бюлліцень  атрымаўся забаўным, аставіў  шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў. Мы прызываем ўсіх да здаровага ладу жыцця.