Усё пра Беларусь
30.03.2024СПРАВАЗДАЧА
аб мерапрыемствах, праведзеных у шосты школьны дзень
у Раёўскай базавай школе Маладзечанскага раёна
(30.03.2024)
З мэтай актывізацыі работы па фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця прыналежнасці, любові і адданасці Радзіме, у шосты школьны дзень была праведзена віктарына “Усё пра Беларусь”. Яе ўдзельнікамі сталі вучні 1-8 класаў. Віктарына праходзіла ў 2 раўнды – “Я – грамадзянін Рэмпублікі Беларусь” і “Усяго патрошкі…” У першым раўндзе навучэнцы адказвалі на пытанні: сімвалы РБ, гарады, сінявокая Беларусь, спадчына, знакамітыя людзі Беларусі. У другім раўндзе – традыцыі і святы, культура і мастацтва, гісторыя, расліны Беларусі, жывёлы Беларусі. Пасля падвядзення вынікаў каманды, ў якіх было больш балаў, гуляюць заключны раўнд пад назвай “Свая гульня”.
Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве і дадому пайшлі ў добрым настроі.