Справы сямейныя
23.03.2024СПРАВАЗДАЧА
аб мерапрыемствах, праведзеных у шосты школьны дзень
у Раёўскай базавай школе Маладзечанскага раёна
(23.03.2024)
З мэтай фарміравання культуры сямейных адносін, абагульнення ведаў пра сям’ю, 23 сакавіка 2024 года сярод вучняў 1-8 класаў была праведзена віктарына “Справы сямейныя”. Спаборнічалі дзве каманды, якія імкнуліся паказаць лепшы вынік. Вучням вельмі спадабаліся рознаўзроўневыя практыкаванні і заданні на сайце https://learningapps.org/.
Сярод малодшых членаў ГА “БРПА”, у межах Дня здароўя, прайшоў дружынны этап спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”. Перамагла каманда “Маракі”. “Танкісты” атрымалі меньш балаў.
Добры настрой, станоўчыя эмоцыі і час, праведзены з карысцю – найлепшы вынік суботняга дня.