Прафесіі вакол мяне

16.03.2024

     Праца па прафарыентацыі з'яўляецца важным напрамкам у сучаснай школе. Пытанне «Кім быць?» - жыццёва важнае пытанне. Адказ на яго аказвае ўплыў на ўсё далейшае жыццё чалавека. Квэст-гульня «Прафесіі вакол мяне» праводзілася з мэтай пашырыць веды дзяцей аб свеце прафесій, ёна дапаможа фарміраваць у вучняў цікавасць да прафесій, выхоўваць  паважлівае стаўлення да людзей розных прафесій.

             На  СТАНЦЫІ «Камп'ютарная» вучні азнаёміліся з самымі запатрабаванымі прафесіямі, звязанымі з камп'ютарам.

             СТАНЦЫЯ «Харэаграфічная» дала магчымасць патанчыць усім разом пад кіраваннем «харэографа» Марыі Жук.

             На СТАНЦЫІ «Музейная» даведаліся, хто такі архівіст, культуролаг, музеёлаг, этнограф і палітолаг.

             СТАНЦЫЯ «Спартыўная». Фізкультура і спорт –  выдатныя віды дзейнасці. З дапамогай латареі вызначылі, хто будзе спартыўным агляднікам, трэнерам, інструктарам па эргатэрапіі, а хто –  метадыстам па турызме,  мэнэджэрам у спорце або спартыўным каментатарам.

              Станцыя «Кулінарная» знаходзілася ў кабінеце абслуговай працы. На гэтай станцыі дзеці пабылі ў ролі кандытараў, афіцыянтаў, дэгустатараў і нават нутрыцыёлагаў.