Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

Весела і ярка было ў нашай школе ў Міжнародны дзень роднай мовы. З самай раніцы дзяцей і дарослых сустракалі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах з прапановай запоўніць імправізаваны слоік добрымі словамі на беларускай мове. Затым усе далучыліся да чэленджу "Маё любімае слова на роднай мове". Затым вучні разам з настаўнікам прынялі ўдзел у квэсце "Роднае - народнае. Масленіца". І завяршыўся дзень паказам мод у нацыянальным стылі.